З 25 лістапада па 30 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень «Мы за здаровае жыццё” (да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу)

Тыдзень «Мы за здаровае жыццё» пачаўся з кіналекторыя для 8 -11 класаў «Наркаманія. Уся праўда пра ВІЧ», а працягнуўся інфармацыйнымі гадзінамі “1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам”.  На працягу тыдня сярод вучняў 5 — 11 класаў праходзіў конкурс плакатаў «Дзеці супраць СНІДу», прававая гадзіна «Падлетак і закон». Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гадзіне зносін «Беражы сябе ад наркотыкаў!». Завяршыўся тыдзень конкурсам агітбрыгад «Здаровы лад жыцця — гэта па-нашаму», дзе перамогу атрымалі 2 клас, 4 клас, 7 клас, 8 клас і 9 клас.

Добавить комментарий