З 22 па 27 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Вучні школы з 22 па 27 лістапада прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня барацьбы з курэннем, які прашоў у рамках праекта «Здаровы горад (пасёлак) Брэстчыны без тытуню!». У рамках тыдня прайшлі класныя тэматычныя гадзіны, конкурс газет “Дзеці супраць курэння», турнір па надзіманню паветраных шароў “Падары сабе чыстыя лёгкія” і інш. Усе жадаючыя маглі наведаць выставу «За свет без тытунёвага дыму». Завяршыўся тыдзень шостым школьным днём — Днём барацьбы са шкоднымі звычкамі.

 

Добавить комментарий