Для вучняў пачатковай школы прайшоў конкурс малюнкаў «Мая Беларусь», старэйшыя сустрэліся на віктарыне “Сцяжынкамі роднага краю”. На працягу тыдня працавала інтэрактыўная выстава «Вядомыя месцы нашай краіны, якія абавязкова неабходна наведаць». Усе жадаючыя маглі наведаць кніжкую выставу “Любі і ведай свой край”. Завяршыўся тыдзень майстар-класам «Юныя турысты».