Першы школьны тыдзень быў прысвечаны бяспечным паводзінам на дарозе. Вывучэнне бяспечных маршрутаў руху навучэнцаў “Дом-школа-дом”, конкурс малюнкаў “Я іду па дарозе ў школу», гульня “Тры цудоўныя колеры”, пазнавальная праграма “Азбука дарожных знакаў” і многае іншае чакала хлопчыкаў і дзяўчынак.