Пачаўся тыдзень з інфармацыйных гадзін “Дзень беларускага пісьменства сустракае Слонім”, а працягнуўся конкурсам апавяданняў на адну літару “Мілагучная, мілая мова мая”. Вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну гісторыі “Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі», а старшакласнікі прынялі ўдзел у падарожжы-віктарыне “Гарады Беларусі і Дні пісьменства”.