З 2 снежня па 7 снежня ў школе прайшоў тыдзень прафарыентацыі. У рамках тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: гульня-падарожжа “Калейдаскоп прафесій”, конкурс малюнкаў, тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, а для вучняў старэйшых класаў была арганізавана экскурсія ў ААТ «Агра-Калядзічы».