На працягу тыдня акцябраты школы паўтаралі правілы акцябрат: паўдзельнічалі ў спартландыі, бо «Акцябраты — спартыўныя рабяты», правялі вясёлы танцавальны перапынак, бо «Акцябраты — дружныя і добрыя рабяты», шукалі самых творчых падчас конкурсу малюнкаў «Правілы акцябрят», бо «Акцябраты — актыўныя рабяты», праходзілі выпрабаванні ў квэсце «Па слядах Перамогі», бо «Акцябраты — таленавітыя рабяты», дапамаглі піянерам ў акцыі «Чысты школьны двор», бо «Акцябраты — руплівыя рабяты». Дзякуючы інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Акцябрацкі квіз», акцябраты цяпер дакладна ведаюць, што «Акцябраты — разумныя і вясёлыя рабяты», наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне» і цяпер «Акцябраты -адважныя рабяты». І усімі сваімі паводзінамі, дасягеннямі, мерапрыемствамі даказалі, што «Акцябраты — будучыя піянеры».