Тыдзень «Бяспечны інтэрнэт» пачаўся з інфармацыных гадзін “Хто прыдумаў інтэрнэт” і “Асновы бяспекі ў сетцы інтэрнэт”. Віктарына “Што я ведаю пра бяспечную работу ў Інтэрнэце” знайшла самых кемлівых. Пазнавальная праграма “Тэрыторыя Інтэрнэта” расказала вучням пачатковай школы пра сусветную павуціну. На працягу тыдня працавала інфармацыйная пляцоўка “Парады для тых, хто зайшоў у інтэрнэт”.