З 15 красавіка па 20 красавіка ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі

Тыдзень прафарыентацыі пачаўся з інфармацыйнага весніка пра папулярныя прафесіі, а завяршыўся квэст-гульёй «Кім быць». На працягу тыдня вучні школы прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах: пакуль малодшыя школьнікі малявалі прафесіі сваіх бацькоў, сярэдняе звяно працавала над газетамі, а старшакласнікі праз калажы выказвалі свае мары пра будучую вучобу і прафесію. Конкурсная праграма «Размаўляем пра прафесіі», конкурс крыжаванак і рэбусаў, гадзіны зносін — усё гэта падмацавалася працай інфармацыйнай пляцоўкі «Як выбраць прафесію. Парады і не толькі».

 

Добавить комментарий