Тыдзень пачаўся з дыскусійнай пляцоўкі для старшакласнікаў “Курэнне – фактар рызыкі”. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна зносін “Не пачынайце курыць!”. Вучні 5 — 8 класаў наведалі пазнавальную праграму “Курыць – здароўю шкодзіць”. 17 лістапада, у Сусветны дзень адмовы ад курэння вучні 6 — 11 класаў наведалі кіналекторый «Здаровы ты — здаровая нацыя». На працягу тыдны прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, а таксама выстава літаратуры “За свет без тытунёвага дыму”.