У рамках правядзення тыдня бацькоўскай любові ў школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: святочны канцэрт “Няма цябе даражэй!”, конкурс малюнкаў, газет “Мае любімыя бацькі”, тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, спартыўныя спаборніцтвы “На спартыўнай хвалі” з удзелам бацькоўскай грамадскасці, гадзіна зносін «Бацька, ты для мяне ва ўсім прыклад!»