З 1 верасня па 3 верасня ў школе праходзіў Тыдзень беларускай пісьменнасці

Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне з’яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца кожны год у першую нядзелю верасня. Таму традыцыйна ў школе першы тыдзень верасня праводзіцця тыдзень беларускай пісьменнасці. У новым навучальным годзе вучні наведалі інфармацыйны веснік “Добруш сустракае Дзень беларускага пісьменства”. Пачатковая школа прыняла ўдзел у віктарыне «Зямля пад белымі крыламі”, для 5 — 7 класаў прашла пазнавальная праграма “Па-беларуску слухаць і чытаць – мову нашу спасцігаць”, с таршакласнікі наведалі літаратурную гасцёўню “Пявучая, дзіўная, родная мова”. На працягу тыдня працавала інтэрактыўная пляцоўка «Родныя словы на роднай мове».

Добавить комментарий