3 снежня навучэнцы ДУА» Хараўская сярэдняя школа» прынялі актыўны ўдзел у XII раённым інклюзіўным фестывалі #ВЫДАТНАЕ ДЗЯЦІНСТВА. Свята было прымеркавана да Міжнароднага Дня інваліда. Гэты фестываль нагадаў усім, што кожны чалавек унікальны, а творчасць, дабрыня і паразуменне — гэта вялікая сіла. Школьнікі глядзелі выступленні, натхняліся сілай духу ўдзельнікаў і вучыліся бачыць свет з розных бакоў.