22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень у Беларусі ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых ад рук фашыстаў і памерлых у тыле ад голаду і холаду. 23 чэрвеня ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Вялікай Перамогі была арганізавна экскурсія да помніка «Воінам-аднавяскоўцам» у аг.Харава для выхаванцаў прышкольнага лагера і лагера працы і адпачынку. Дзеці спачатку навялі парадак каля помніка, а потым усклалі кветкі.