14 чэрвеня запомніцца выпускнікам нашай установы на ўсё жыццё. Сёння для 8 юнакоў і дзяўчат адбыўся прыгожы і хвалюючы выпускны баль. У нашай школе ён праводзіцца ярка і маштабна, а падтрымаць адзінаццацікласнікаў, якія развітваюцца са школай, прыходзяць не толькі родныя, педагогі, але і сябры.
У добры шлях, выпускнікі!