Першы дзень у лагеры «Сонейка» — Дзень бяспечных канікул. Сёння выхаванцы не толькі вялі гутаркі пра бяспечныя паводзіны ў лагеры, у школе, на вуліцы і дома, на дарозе, але і прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «Скок-шоу» і прагулцы «Сто крокаў здароўя». Галоўнай падзеяй стала свята адкрыцця лагера, дзе кожны атрад атрымаў граматы і маршрутныя лісты восеньскіх прыгод.