Дзень экалагічных канікул прайшоў вельмі насычана. Вучні змаглі наведаць кіналекторый “Што я магу зрабіць для сваёй планеты?”, ставарылі цудоўную газету «Экалагічныя праблемы чалавецтва і шляхі іх вырашэння», малявалі малюнкі «Экалогія і я», а таксама актывісты ГА «БРПА» працавалі па праекту «Цімураўцы.by» (акцыя «Робім добрыя справы»).