21 кастрычніка ў святочнай абстаноўцы піянерская дружына імя П.І.Клімука папоўнілася новымі акцябрамі, вучнямі 2 класа. Але спачатку акцябратам давялося прайсці выпрабаванні ад гасцей свята, з якімі ім дапамаглі справіцца акцябраты 3 і 4 класа. Падчас свята новыя акцябраты прымалі віншаванні ад старшыні піянерскай дружыны Ганны Губарык, ад сакратара школьна пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Ангеліны Жур, ад намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотавай, і канечне, ад самога Вогніка.