Віншуем і ганарымся!

У рамках праграмы па сацыяльным праектаванні для падлеткаў і моладзі «АПШЫФТ, якая рэалізуецца Рэспубліканскім моладзевым цэнтрам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна ў Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), лепшым ад Брэсцкай вобласці стаў праект «АП ПДД» каманды нашай школы (Зыбін Арцём і Жур Ангеліна, 9 клас, Барысевіч Ангеліна, 10 клас; кіраўнік — Фядотава А.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце). Праект «АП ПДД» атрымаў фінансаванне ў памеры 1000 $. Мэта праекта — стварэнне ўмоў для фарміравання навыкаў бяспечных паводзін дзяцей на дарозе. На працягу года каманда прымала ўдзел у завочных майстар-класах, завочна праходзіла навучанне і выконвала розныя заданні. Летам каманда падрыхтавала відэаролік-абарону, а фіналам конкурса стала онлайн-прэзентацыя праекта адразу на пляцоўцы па практычным навучанні ПДР.

 

Добавить комментарий