Віншуем і ганарымся!

У суботу каманда юных інспектараў дарожнага руху нашай школы «Светлафор»(Усік Міхаіл і Сарока Кірыл, вучні 9 класа; Галенка Дар’я, вучаніца 8 класа, Менешава Эмілія, Барысевіч Ангеліна і Дэцук Андрэй, вучні 7 класа; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, вучні 6 класа; кіраўнікі Дунько Аляксандр Сцяпанавіч і Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) прынімала ўдзел у 40-вым раённым злеце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху, дзе паказала добрыя вынікі і заняла агульнае ДРУГОЕ месца сярод 17 каманд! Каманда заняла ПЕРШАЕ агульнае месца ў конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым».  Сарока Кірыл і Менешава Эмілія  сталі ПЕРШЫМІ ў конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР», Усік Міхаіл — ПЕРШЫМ  у конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым». Таксама Усік Міхаіл быў узнагароджаны дыпломам «За артыстызм, праяўлены ў конкурсе«Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне». Віншуем і ганарымся!

                                                                                                                      

Добавить комментарий