Віншуем і ганарымся!

Каманда юных інспектараў дарожнага руху нашай школы «Светлафор»(Сарока Кірыл, вучань 10 класа; Менешава Эмілія, Барысевіч Ангеліна, вучаніцы 8 класа; Зыбін Арцём, вучань 7 класа; Басак Марыя і Лаўраш Аляксей, вучні 6 класа; Скобля Аліна, вучаніца 5 класа; Вахновіч Антон, вучань 4 класа; кіраўнікі Дунько Аляксандр Сцяпанавіч і Фядотава Аляксандра Аляксандраўна) прынімала ўдзел у 41-ым раённым злеце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху, дзе паказала добрыя вынікі і заняла агульнае ДРУГОЕ месца сярод 17 каманд! Каманда заняла ПЕРШАЕ месца ў конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР», ТРЭЦЯЕ месца — у конкурсе «Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне». Зыбін Арцём і Менешава Эмілія  сталі ПЕРШЫМІ ў конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР»,  Зыбін Арцём — ПЕРШЫМ  у конкурсе «Аказанне першай дапамогі пацярпелым». Віншуем і ганарымся!

 

Добавить комментарий