У гэтым годзе спаўняецца 70 гадоў з моманту прыняцця Жэнеўскіх Канвенцый 1949 года, якія былі закладзены ў аснову дзейнасці Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Такой падзеі прысвечаны рэспубліканскі конкурс з міжнародным удзелам «Чырвоны Крыж. Я бачу дабро!», арганізаваны Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа. Нашы вучаніцы Басак Марыя і Якуш Алена прынялі ўдзел, і на абластным узроўні (дзе было 149 работ) малюнкі дзяўчынак адзначаны дыпломамі другой ступені і будуць накіраваны для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу «Чырвоны Крыж. Я бачу дабро!». Віншуем дзяўчынак і жадаем ім далейшых поспехаў!