Пад такім дэвізам у суботу прайшла гульня па станцыях «Час добрага настрою» ў рамках акцыі «Мой выбар — жыць з пазітывам». Хлопчыкі і дзяўчынкі дарылі адзін аднаму рамонкі добрых эмоцый, шукалі пяць прычын жыць з усмешкай, гулялі ў вяселыя гульні, весела і пазітыўна праводзілі свой час.