Сёння для вучняў V-VII класаў прайшоў урок па пытаннях інклюзіі дзяцей з інваліднасцю, прымеркаваны да Міжнароднага дня людзей з інвалінднасцю. Падчас урока вучні пазнаёміліся з паняццем «інклюзія», «інклюзіўная адукацыя», а таксама абмеркавалі сувязь паміж ладам грамадства і магчымасцю паўнавартасна рэалізаваць патэнцыял кожнага. Таксама вучні пагутарылі пра правы дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, пра правы дзяцей з інваліднасцю, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь. У канцы урока кожны атрымаў памятку «Як мець зносіны з чалавекам з інваліднасцю».