6 лютага для вучняў пачатковых класаў прайшоў урок бяспекі, які правяла старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Хаваўка І.А. Разам з прадстаўніком Пружанскага РАНС навучэнцы ў гульнёвай форме паўтарылі правілы паводзін пры надзвычайных сітуацыях, правілы выкліку службы МНС, разгадалі загадкі і многае іншае.