Дзень 24 студзеня для дзевяцікласнікаў школы запоўніцца назаўсёды. Сёння іх урачыста прымалі ў члены грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Пасля стоў віншавання дырэктара школы перад старшакласнікамі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Момлік Аляксандр Канстанцінавіч і першы сакратар раённага камітэта грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Апаляйчук Ульяна Васільеўна. Таксама словы віншавання гучалі ад сакратарам школьнай пярвічкі Ангеліны Жур і старшыні Савета дружыны імя П.І.Клімука Ганны Губарык. Таксама піянеры школы выступілі з канцэртнай праграмай. Пасля сустрэчы для вучняў 9 класа прайшла інтэлектуальная гульня «Мая Беларусь», а вучні 10-11 класаў сустрэліся на дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту, які адзначаецца 27 студзеня.