24 снежня ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці і Года якасці. Дырэктар школы Сідарук Н.М. павіншавала навучэнцаў з заканчэннем ІІ чвэрці і наступаючым Новым годам і Ражством, уручыла граматы за ўдзел у конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, расказала аб бяспечных паводзінах на зімовых канікулах.