Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

30 мая прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Свята пачалося з віншавання ад  гасцей: першага намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама Таццяны Анатольеўны Вараб’ёвай, старшыні Хараўскога выканаўчага камітэта Алены Рыгораўны Пстыгі, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Агра-Калядзічы» Аляксандра Васільевіча Гука. Свята працягнулася ўручэннем лепшым вучням  дыпломаў раённых і абласных творчых і інтэлектуальных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Напрыканцы сустрэчы выпускнікі перадалі ключ ведаў дзесяцікласнікам, выдатнікам вучобы, і пажадалі ўсім прысутным добрага лета.

 

Добавить комментарий