
22 снежня ў школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню другой чвэрці 2023/2024 навучальнага года. Дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна павіншавала навучэнцаў з заканчэннем другой чвэрці, уручыла ўзнагароды навучэнцам, якія заваявалі прызавыя месцы ў творчых і спартыўных конкурсах. Ніна Міхайлаўна нагадала навучэнцам аб правілах бяспечных паводзін падчас зімовых канікул і запрасіла рабят актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца ў школе падчас зімовых канікул.