12 красавіка 2025 года педагогі, работнікі, члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» нашай школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку, прымеркаваным годзе добраўпарадкавання. Узброіўшыся неабходным інвентаром, з бадзёрым настроем і энтузіязмам прыводзілі ў парадак тэрыторыю школы, сквер і луг каля школы: збіралі смецце, зграбалі лістоту і траву, вырубвалі галлё і многае іншае. Агульнымі намаганнямі ўсяго за некалькі гадзін тэрыторыя змянілася. Суботнік прайшоў вельмі натхнёна, актыўна, дружна, а галоўнае з карысцю, паказаўшы, што праца аб’ядноўвае.