У добры шлях, дарагія выпускнікі!

10 чэрвеня ва ўстанове адукацыі выпускнікам былі ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, сярод якіх залаты медаліст Зыбін Арцём. Пасля ўрачыстай часткі выпускнікі запрасілі ўсіх гасцей у падарожжа па школьным жыцці выпуску-2023. Дамавічок і Апошні званок увесь вечар намагаліся выправадзіць выпуснікоў са школы. Але ўсе ж напрыканцы вечара самі ўручылі былым адзіннаццацікласнікам «ключыкі» і запрашэнне на вечар сустрэчы з выпускнікамі. Завяршыўся вечар сумеснай песняй выпускнікоў і вучняў школы «А ведаеш, усё яшчэ будзе..»

Добавить комментарий