Тыдзень нямецкай мовы — тыдзень новых магчымасцей
Эфектыўная арганізацыя пазакласнай работы па замежнай мове неабходна для развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння мовы, фарміравання ў іх станоўчай матывацыі да вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, якая ў далейшым уплывае на работу навучэнцаў на ўроках: павышаецца ўпэўненасць ва ўменні карыстацца замежнай мовай як сродкам зносін, а таксама жаданне ўдасканальваць узровень валодання ёй.
Сярод форм арганізацыі пазакласнай работы ў школе асабліва вылучаецца Тыдзень нямецкай мовы, паколькі, па-першае, такая форма з’яўляецца масавай і прадугледжвае ўдзел у ёй вялікай колькасці навучэнцаў, па-другое, змяшчае ў сабе комплекс розных па сэнсе і тэматыцы мерапрыемстваў, накіраваных на далучэнне навучэнцаў да рэалій той краіны, мову якой яны вывучаюць.Тыдзень замежнай мовы — адзін з найважнейшых сродкаў павышэння матывацыі навучэнцаў, які дапамагае развіваць творчыя здольнасці, ствараць камунікатыўнае асяроддзе. Мерапрыемствы тыдня даюць унікальную магчымасць паказаць школьнікам практычнае прымяненне і ролю замежнай мовы ў жыцці сучаснага чалавека.
З 15 па 19 ЛІСТАПАДА ў школе прайшоў тыдзень нямецкай мовы. Уся ўвага была накіравана на павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння нямецкай мовы, а таксама знаёмства з культурай, звычаямі і традыцыямі краіны вывучаемай мовы.
Школьнікі змаглі паўдзельнічаць у віктарынах і конкурсах.