12 мая 2024 года — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З 6 мая па 11 мая ў школе праходзіў тыдзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: конкурс знаўцаў “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, квіз-гульня “Ведаем, паважаем, ганарымся”, выстава “Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь. Ад гісторыі да сучаснасці”, класныя і інфармацыйныя гадзіны, агульнашкольная лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба, гімна, сцяга, на якой былі ўручаны падручнікі вучням «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».