Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў у школе весела і цікава. Да вучняў пачатковых класаў у рамках акцыі «Кніга ў бандэрольцы» ў госці наведаўся незвычайны паштальён з пасылкай для кожнага маленькага чытача. Для вучняў 5 – 8 класаў быў праведзены бібліятэчны квэст “У пошуках літаратурнага клада”, падчас якога дзеці пазнаёміліся са структурай бібліятэкі, з прынцыпам растаноўкі мастацкай літаратуры і работай з чытацкімі фармулярамі. Пераможцамі сталі вучні 7 класа. У завяршэнні тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі прайшло традыцыйнае літаратурнае свята “Гэты цуд завецца кнігай”, дзе былі падведзены вынікі працы на працягу ўсяго тэматычнага тыдня, а самым актыўным вучням уручаны граматы і літаратурныя падарункі.