Свята першага званка

 1 верасня ў 9.00 Хараўская сярэдняя школа па традыцыі сабрала вучняў, бацькоў, гасцей на свята, прысвечанае пачатку новага навучальнага года. Са словамі віншавання да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Сяргей Міхайлавіч Гук, які ўручыў школе спартыўны інвентар і камп’ютар. Таксама са словамі віншавання выступілі старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга і старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Белавежскі» філіяла «Айчына» Алена Маркаўна Міхалевіч.Дырэктар школы Ніна Міхайлаўна Сідарук запрасіла ўсіх у новы навучальны год, які абавязкова будзе цікавым, пазнавальным, вясёлым і яскравым на добрыя адзнакі і новыя прызавыя месцы ў творчых конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах. З новым 2022/2023 навучальным годам!

Добавить комментарий