Сустрэча з прадстаўнікамі ДУ «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія»

15 лістапада навучэнцы 10 — 11 класаў сусрэліся з прадстаўнікамі акадэміі, якія пазнаёмілі вучняў з правіламі прыёму ў гэтую навучальную ўстанову і адзначылі, што  сёння акадэмія з’яўляецца найбуйнейшай шматпрофільнай вышэйшай установай аграпрамысловага напрамку на тэрыторыі Еўропы. Акадэмія мае асаблівы статус і з’яўляецца сапраўднай кузняй кадраў для Беларусі. У Акадэміі самы нізкі кошт платнага навучання. Перыядычнасць аплаты — у 4 этапы. Памер стыпендыі ў Акадэміі на 15% вышэйшы, чым у іншых ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий