Суботні дзень здароўя

Другая субота месяца традыцыйна праводзіцца пад дэвізам «За здаровы лад жыцця». Не стала выключэннем і субота 9 лютага, якая пачалася з гульняў з мячом. Затым вучні наведалі віктарыну «Пра здароўе ад А да Я», а на праглядзе відэафільмаў на тэму “Быць здаровым вельмі здорава” абмяркоўвалі плюсы здаровага ладу жыцця. Каманда школы прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па стральбе. Таксама вучні здзейснілі падарожжа  у Белавежскую пушчу і пагутарылі з самім Дзедам Марозам.

                                                               

Добавить комментарий