Суботні дзень здароўя

Марозны суботні дзень 17 лістапада запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.Пасля спартландыі, дзе перамогу святакавала спартыўнае сяброўства, вучні пачатковых класаў пайшлі на майстар-клас «Як зрабіць сваю асанку правільнай» і мультурок «Быць здаровым трэба змалку», а свае веды пра здароўе яны замацавалі на віктарыне «Пра вітаміны і не толькі». Для сярэдняга звяна прайшла віктарына «Здароўе — гэта жыццё» і пазнавальная праграма «Супраць курэння — за здаровы лад жыцця», а старшакласнікі наведалі з экскурсійнай праграмай музей-сядзібу Пружанскі Палацык і Дзень адкрытых дзвярэй для выпускнікоў школ у аддзеле ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама.

                                                                                                

Добавить комментарий