У другую суботу месяца прайшоў традыцыйны Дзень здароўя. Спачатку вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце “Спорт!Здароўе!Прыгажосць!”, а пасля шукалі самых спартыўных на спартландыі і спаборніцтвах па піянерболу.Таксама сёння прайшла віктарына “Марафон па Алімпійскіх гульнях у Токіа” і алімпійскі урок “Алімпійскія надзеі”.