10 мая ў школе прайшлі мерапрыемствы ў рамках дня здароўя. Гульнёва-пазнавальная праграма “У гасцях у доктара Нехварэйкі” сабрала вучняў пачатковых класаў. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе міні-праектаў “Якім я бачу дзень здароўя ў наступным навучальным годзе”. Таксама прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.