Першы суботні дзень у гэтым навучальным годзе быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі ўдзельнікамі гульні «Сцежкамі здароўя», шукалі самых спрытных падчас спартландыі, наведалі гадзіну зносін «Здароўе не купіш за грошы», а таксама весела і здарова правялі школьную суботу.