У першы дзень здароўя гэтага навучальнага года прайшоў традыцыйны майстар-клас «Як захаваць сваю асанку правільнай». Вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі «Падарожжа па краіне Здароўя», 5 — 7 клас шукалі першых падчас спаборніцтваў па піянерболу, а старшакласнікі — па футболу. Добрае надвор’е запрасіла ўсіх жадаючых на конкурс малюнкаў на асфальце «Я выбіраю здаровы лад жыцця».