Суботні дзень выдаўся вельмі насычаным і плённым. Ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна зносін «Цана Дня Перамогі», конкурс малюнкаў «Мае любімыя бабуля і дзядуля», працавала «Пошта дабрыні», у рамках якой вучні разносілі паштоўкі ветэранам педагічнай працы да Дня настаўніка, бабулям і дзядулям да дня пажылых людзей, акцыя «Абеліск». Вучні школы здзейснілі экскурсію ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык» і музей ДУА «СШ №1 г.Пружаны імя ЧБВА» з наведваннем выстаў па генацыду беларускага народа, а таксама навучэнцы прымалі ўдзел у спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе.