Сям’я — гэта тыя людзі, якія з табой ад першых хвілін твайго жыцця і да апошніх. Па гэтай тэме і адбыліся сёння сямейныя пасядзелкі «Чароўная сіла сям’і», дзе былі запрошаны бацькі з дзецьмі. Час прайшоў актыўна і творча. Пра «Сямейныя каштоўнасці» дзеці праглядзелі і абмеркавалі відэаролікі, а таксама суботні дзень не абыйшоўся без спартыўных мерапрыемстваў. Сёння гэта былі спаборніцтвы «Самы меткі».