Гэты суботні дзень быў прысвечаны сям’і. Сям’я — гэта тое, што з табой заўсёды. У школе прайшла сямейная гасцінная з удзелам бацькоў, дыскусія «Сучасная сям’я», конкурс калажаў «Традыцыі маёй сям’і». Таксама прайшлі спаборніцтвы па валейболу.
Каманда Хараўской школы «Разрад» прыняла ўдзел у турніры «Што? Дзе?Калі?, які праходзіў на базе «Сярэдняя школа №4 г.Пружаны».