Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Цэнтральным мерапрыемствам дня стала спартыўнае свята «Тата, мама, я — спартыўная сям’я». На старт выйшлі вучань 1 класа Халецкі Назар з мамай Аленай, вучань 1 класа Гарбар Максім з мамай Анастасіяй, вучаніца 2 класа Ігнацьева Валерыя з мамай Марынай, вучань 2 класа Новік Савелій з татам Віталіем, вучань 4 класа Рогаў Кірыл з мамай Любоўю, вучань 4 класа Кадука Арцём з татам Аляксандрам. Кожная сям’я атрымала дыплом у асобнай намінацыі, а агульную перамогу святкавалі спорт і сяброўства. Дзякуй арганізатарам за цікавыя конкурсы, удзельнікам за яскравыя моманты і кожнаму прысутнаму за атмасферу.

Добавить комментарий