12 мая вучні школы сталі сапраўднымі турыстамі і адправіліся да р.Ясельда. Падчас падарожжа настаўнікі Марчык Т.П. і Кніга А.У. пазнаёмілі ўсіх з прыродай мясцовасці, а настаўнік фізічнай культуры Дунько А.С. расказаў і паказаў, як правільна разводзіць вогнішча. Пасля смачнага снядання ўсе разам гулялі ў рухомыя гульні, захапляліся прыгажосцю родных мясцін.