У рамках шостага школьнага дня ў школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: квэст «Маршрутамі бяспекі», круглы стол «Адказнасць за паводзіны, адказнасць за сваё жыццё», пазнавальная праграма «Я адзін дома». Ганна Губарык прыняла ўдзел ў пасяджэнні дзіцячай палаты Пружанскай раённай арганізацыі ГА «БРПА», а таксама нашы спарцмены прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, дзе Саўчук Яўгеній заваяваў 3 месца па бегу на дыстанцыі 800 метраў. Віншуем і ганарымся!