У апошнюю суботу чвэрці традыцыйна прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку бяспечных паводзін падчас восеньскіх канікул. Вучні пачатковых класаў наведалі мультрок “Чароўная кніга МНС”, пазнавальную праграму “Я адзін дома”. Для вучняў 5 — 8 класаў прайшлі квэст “Маршрутамі бяспекі” і конкурс малюнкаў “Бяспека вачамі дзяцей”. А затым усё разам сустрэліся на спартыўнай шкаліядзе. Таксама сёння намеснік старшыні Савета дружыны Казачэнка Яна наведала раённую школу піянерскага актыву.