«Здаровы лад жыцця — гэта выбар новага пакалення». Пад такім дэвізам прайшоў суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Вучні наведалі пазнавальную праграму «Не шкодзь свайму здароўю», паўдзельнічалі ў спартландыі «Здароваму ўсё здорава», а таксама намалявалі малюнкі па тэме «Шлях да здароўя».